Возера
Хэвіз
Hévízi-tó
Хэвіз на мапе Вугоршчыны ![]() ![]() Хэвіз | |
![]() |
Хэвіз (па-вугорску: Hévízi-tó) — возера на захадзе Вугоршчыны, у аднайменным горадзе, у пяці кілямэтрах ад паўднёва-заходняга краю возера Балатон. Гэта найвялікшае тэрмальнае возера ў Эўропе: тэмпэратура вады дасягае тут 24° узімку й 36° улетку. Разыход вады зьяўляецца вельмі моцным: возера абнаўляецца штодзень. У склад вады ўваходзяць натар, каль, магн, вапень, хлярыд, брамід, фтарыд, сульфат, мэтаборная кісьля і іншыя хімічныя элемэнты, таму Хэвіз зьяўляецца папулярным лекавым курортам.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |