Хімэрападобныя

Хімэрападобныя
Callorhinchus milii
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаХрастковыя рыбы
АтрадХімэрападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Chimeaeriformes

Хімэры, хімэрападобныя (Chimeaeriformes) — атрад храстковых рыб падклясы зьлітначарапных, або суцэльнагаловых.

Вядомы зь юрскага пэрыяду, пашыраны ў мэлявы пэрыяд. Вядома 3 сучасныя сямействы: хімэравыя (Chimaeridae), насатыя, або рынахімэравыя (Rhinochimaeridae), і хобатнарылыя, або каларынхавыя (Callorhinchidae). 6 родаў, каля 30 відаў.

Цела голае, сьціснутае з бакоў, даўжыня да 1,5 м, маса да 10 кг, хвост ніткападобны. Сьпіна чырвона-бурая, бакі серабрыстыя з жаўтавата-бурымі плямамі. На галаве ў самцоў калючы булавападобны прыдатак, брушныя плаўнікі ператвораны ў капулятыўныя органы (птэрыгаподыі). Размнажаюцца яйцамі, якія зьмешчаны ў рогападобнай капсуле. Рыла падобнае на тупы конус. Зубы — тоўстыя пласьціны.

Пашыраны ў Атлянтычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Пераважна глыбакаводныя (да 2500 м) прыдонныя рыбы. Маларухомыя. Кормяцца ігласкурымі, малюскамі, ракападобнымі, радзей рыбаю.

Некаторыя — аб’екты промыслу.