Эва́нгельская лютэра́нская царква́ Ісьля́ндыі (па-ісьляндзку: Hin evangeliska lúterska kirkja), або Нацыянальная царква (ісьл. Þjóðkirkjan) — афіцыйная царква Ісьляндыі. Вызнае лютэранскую веру і ўваходзіць у Порваскую супольнасьць.
На чале царквы, якая складаецца з аднае дыяцэзіі, стаіць біскуп. У цяперашні час гэтую пасаду займае Агнэс Сыгурдардотыр, першая жанчына ў гісторыі на пасадзе біскупа Ісьляндыі[1].