Цеста

Цеста
Цеста для піццы

Це́ста — асноўны паўфабрыкат у хлебапякарнай, абараначнай, кандытарскай і макароннай вытворчасьцях, а таксама пры падрыхтоўцы мучных вырабаў у хатніх умовах, гамагенная сумесь, якая ўтвараецца пры замешваньні мукі зь іншымі інгрэдыентамі. Акрамя мукі, у склад цеста звычайна ўваходзяць вада або малако, дрожджы, соль, цукар, алей, яйкі.