Цуд памнажэньня хлябоў

Азулежу з выявай цуду ў Порту (Партугалія).

Памнажэ́ньне хлябо́ў — тэрмін, які апісвае два розныя цуды, зьдзейсьненыя Ісусам.

Першы цуд, вядомы як «кармленьне 5000», ёсьць адзіным (ня лічачы Ўваскрэсеньня) прысутным ва ўсіх чатырох кананічных Дабравесьцях (Мц. 14:13-21, Мк. 6:31-44, Лк. 9:10-17 і Ян. 6:5-15[1]). Вядомы таксама як цуд аб пяці хлябох і дзьвьюх рыбах.

Другі цуд, «кармленьне 4000», апісаны ў Мк. 8:1-9 і Мц. 15:32-39 і вядомы таксама як цуд аб сямі хлябох і рыбе.

  1. ^ Robert Maguire 1863 The miracles of Christ published by Weeks and Co. London page 185
  • HarperCollins Bible Commentary, 2000
  • Brown, Raymond E. An Introduction to the New Testament Doubleday 1997 ISBN 0-385-24767-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цуд памнажэньня хлябоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў