Цудоўны розум | |
па-ангельску: A Beautiful Mind | |
Жанр | біяграфічны фільм, драматычны фільм[1][2][3][…] і фільм паводле кнігі[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | A Beautiful Mind[d][5] |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майк Гіл[d] |
Вытворчасьць | Universal Pictures[4], DreamWorks[d] і Imagine Entertainment[d] |
Распаўсюд | UIP-Dunafilm[d], Netflix і iTunes[d] |
Дата выхаду | 13 сьнежня 2001[10], 28 лютага 2002[11] і 2001 |
Працягласьць | 135 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 58 000 000 $[12] |
Прыбытак | 313 500 000 $[13] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Цудоўны розум» (па-ангельску: A Beautiful Mind) — амэрыканскі біяграфічны драматычны фільм 2001 году, заснаваны на жыцьці амэрыканскага матэматыка Джона Нэша, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі і ляўрэата Абэлеўскай прэміі. Рэжысэрам фільма стаў Рон Гаўард, які зладзіў фільм паводле сцэнару Аківы Голдсмана. У сваю чаргу сцэнарыст быў натхнёны аднайменнай кнігай Сыльвіі Насар, намінаванай на Пулітцэраўскую прэмію 1997 году. У фільме здымаліся Расэл Кроў, Эд Гарыс, Джэніфэр Конэлі, Пол Бэтані, Адам Голдбэрг, Джад Гірш, Джош Лукас, Энтані Рэп і Крыстафэр Пламэр. Гісторыя пачынаецца ў часы, калі Нэш быў асьпірантам Прынстанскага ўнівэрсытэту. Фільм зьявіўся ў кінатэатрах у Злучаных Штатах 21 сьнежня 2001 году, назьбіраўшы больш за 313 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце і атрымаўшы чатыры прэміі Оскар за найлепшы фільм, рэжысуру, найлепшы адаптаваны сцэнар і найлепшую жаночую ролю другога пляну.
У 1947 годзе Джон Нэш (Расэл Кроў) прыбывае ў Прынстанскі ўнівэрсытэт як атрымальнік стыпэндыі Карнэгі па матчыматыкі сумесна з Мартынам Гансэнам (Джош Лукас). Ён знаёміцца з калегамі-асьпірантамі, якія засяроджаныя на вывучэньні матэматыкі і прыродазнаўства, на імёны Сол (Адам Голдбэрг), Эйнсьлі (Джэйсан Грэй-Стэнфард) і Бэндэр (Энтані Рэп), а таксама з сваім суседам па пакоі Чарлзам Гэрманам (Пол Бэтані), студэнтам літаратуры. Вырашыўшы апублікаваць уласную арыгінальную ідэю, Нэш натхняецца, калі ён і ягоныя сябры абмяркоўваюць, як падысьці да групы жанчынаў у бары. Гансэн цытуе Адама Сьміта і прапануе, кожнаму быць самім за сябе, але Нэш сьцьвярджае, што сумесны падыход прывядзе да большых шанцаў на посьпех, і распрацоўвае новую канцэпцыю дынамікі кіраваньня. Ён публікуе артыкул аб сваёй тэорыі, што дае яму прызначэньне ў Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, і ён абірае Сола і Бэндэра, каб яны далучыліся да яго, але ня Гансэна.
У 1953 годзе Нэша запрашаюць у Пэнтагон дзьля вывучэньня зашыфраваных варожых тэлекамунікацыйных паведамленьняў, якія яму ўдаецца ў думках расшыфраваць. Надакучаны сваімі рэгулярнымі абавязкамі ў Масачусэцкім тэхналягічным цэнтры, у тым ліку выкладчыцкай дзейнасьцю, яго залучае загадкавы Ўільям Парчэр (Эд Гарыс) зь Міністэрства абароны Злучаных Штатаў з сакрэтным заданьнем. Ён павінен шукаць схаваныя шаблёны ў часопісах і газэтах, каб сарваць савецкую змову. Нэш становіцца ўсё больш дакучлівым у пошуках гэтых шаблёнаў, дастаўляючы свае вынікі ў сакрэтную паштовую скрыню, і пачынае верыць, што за ім сочаць. Адная зь ягоных студэнтак, Алісія Лардэ (Джэніфэр Конэлі), запрашае яго на вячэру, і яны кахаюцца адзін у аднаго. Падчас візыту ў Прынстан Нэш сутыкаецца з Чарлзам і ягонай пляменьніцай Марсі (Вівіен Кэрдан). Праз заахвочваньне Чарлза Нэш робіць прапанову Алісіі, і яны пабіраюцца шлюбам. Нэш баіцца за сваё жыцьцё, перажыўшы перастрэлку паміж Парчэрам і савецкімі агентамі, і даведваецца, што Алісія ёсьць цяжарнай. Тым ня менш, Парчэр прымушае яго працягваць сваё прызначэньне. Выступаючы зь гасьцявой лекцыяй у Гарвардзкім унівэрсытэце, Нэш спрабуе ўцячы ад людзей, якіх ён лічыць савецкімі агентамі, ачоленых псыхіятрам Розэнам (Крыстафэр Пламэр), але яго гвалтоўна ўводзяць у псыхіятрычную ўстанову.
Доктар Розэн кажа Алісіі, што ў Нэша шызафрэнія і што Чарлз, Марсі і Парчэр існуюць толькі ўва ягоным ўяўленьні. Алісія падтрымлівае доктара, кажучы Нэшу, што ў Дэпартамэнце абароны няма аніякага Ўільяма Парчэра, і дастае неадкрытыя дакумэнты, якія ён закідваў увесь гэты час у сакрэтную паштовую скрыню. Нэшу праводзяць курс інсулінава-шокавай тэрапіі і ў канчатковым выніку адпускаюць яго зь лякарні. Засмучаны другаснымі эфэктамі свайго антыпсыхатычнага прэпарату, ён патаемна спыняе ягоны прыём і зноўку пачынае сустракацца з Парчэрам і Чарлзам. У 1956 годзе Алісія выяўляе, што Нэш аднавіў сваю працу нібыта на сакрэтную службу, зладзіўшы штаб у хляве побач зь іхным домам. Разумеючы, што ў яго здарыўся адрыг, Алісія кідаецца ў дом, дзе выяўляе, што Нэш пакінуў іхнага маленькага сыну ў ванначцы, мяркуючы што Чарлз назірае за дзіцем. Алісія тэлефануе доктару Розэну, але Нэш спрабуе яе спыніць, штурхнуўшы жонку, бо меркаваў, што змагаецца з Парчэрам. Калі Алісія ўцякае зь дзіцем, Нэш спыняе ейную машыну і згаджаецца, што Марсі ня ёсьць сапраўнай, бо яна не сталее зь цягам часу. Такім чынам, Нэш прызнае, што Парчэр ды іншыя асобы ёсьць толькі галюцынацыямі. Насуперак радзе доктара Розэна, Нэш вырашае не аднаўляць лекаваньне, лічачы, што можа агорыць з сваімі сымптомамі сам, і Алісія вырашае застацца і падтрымаць яго.
Нэш вяртаецца ў Прынстан, зьвяртаючыся да свайго старога канкурэнта Гансэна, які цяпер працуе загадчыкам матэматычнага факультэту, які дазваляе яму працаваць у бібліятэцы і аўдыторыі. На працягу наступных двух дзесяцігодзьдзяў Нэш навучыўся ігнараваць свае галюцынацыі, і да канца 1970-х гадоў яму зноўку дазволена выкладаць. У 1994 годзе Нэш атрымлівае Нобэлеўскую прэмію за рэвалюцыйную працу ў галіне тэорыі гульняў і ўшаноўваецца сваімі калегамі-прафэсарамі. На цырымоніі ён прысьвячае прыз сваёй жонцы. Калі Нэш, Алісія і іхны сын пакідаюць глядзельную залу ў Стакгольме, Нэш бачыць Чарлза, Марсі і Парчэра, якія назіраюць за ім, але кідае ў іхны бок толькі кароткі позірк, першы чым ад’ехаць.
На Rotten Tomatoes «Цудоўны розум» мае рэйтынг ухваленьня 74% на падставе 213 аглядаў. Сярэдні бал на рэсурсе скаладае 7,20/10. На думку крытыкаў, добра зладжаны фільм ёсьць адначасова хвалюючай гісторыяй каханьня і паказальным поглядам на псыхічныя разлады[14]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаныя 72 балы з 100 магчымых, базуючыся на 33 крытычных рэцэнзіі, што сьведчыць пра ў цэлым добразычлівыя водгукі[15].