Цуке́ркі — цукрыстыя кандытарскія вырабы пераважна мяккай кансыстэнцыі.
Маюць у сабе цукру да 70%, тлушчаў да 40%, вады 3—20%. Энэргетычная каштоўнасьць 100 г 380—600 ккал. Вырабляюць на аснове ўзьбітага цукрова-патачнага сыропу з рознымі напаўняльнікамі.
Бываюць цукеркі: карамель, глазураваныя (шакаляднай, цукровай, памаднай глазурай), неглазураваныя, шакалядныя, ірыс, дражэ. Паводле начынкі (корпусу) адрозьніваюць цукеркі памадныя, пралінавыя, жэлейныя, фруктова-грыльяжныя, грыльяжныя, лікёрныя, зьбіўныя, двухслойныя і інш.