Цукроза C12H22O11, таксама двуцукрыд) або бураковы цукар, трысьняговы цукар — двуцукрыд, які складаецца з двух монацукрыдаў — α-глюкозы і β-фруктозы.
Цукроза зьяўляецца вельмі распаўсюджаным у прыродзе двуцукрыдам, яна сустракаецца ў садавіне і ягадах. Асабліва вялікае ўтрыманьне цукрозы ў цукровых бураках і цукровым трысьнягу, якія і выкарыстоўваюцца для прамысловай вытворчасьці харчовага цукру.
Цукроза мае высокую распушчальнасьць. У хімічным дачыненьні цукроза даволі інэртная, бо пры перамяшчэньні з аднаго месца ў іншае амаль не залучаецца ў мэтабалізм. Часам цукроза адкладаецца ў якасьці запаснога пажыўнага рэчыва.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |