Цымес | |
Моркаўны цымес | |
Нацыянальная страва | габрэйская кухня |
---|---|
Распаўсюджаныя складнікі | морква звычайная[d] і разынкі |
Цы́мес (на ідышы: צימעס) — дэсэртная страва габрэйскай кухні. Салодкае рагу з гародніны. Складнікі могуць вар’іравацца ў залежнасьці ад тэрыторыі. Адпаведна адрозьніваюць моркаўны, фасолевы, нутавы і іншыя віды цымесу.
Цымес разам з гранатам, буракамі, фаршыраванай рыбай і інш. зьяўляецца абавязковай стравай на габрэйскі Новы год. Нягледзячы на простыя складнікі, лічыцца вялікім далікатэсам і ласункам, менавіта таму ў пераносным значэньні гэта слова ўжываецца ў значэньні «тое, што трэба», «найлепшае».
Складнікі:
Моркву пачысьціць, нарэзаць кружочкамі, працерці з мукой, дадаць разынкі, чарнасьліў, цукар, соль, алей, 1/2 шклянкі вады. Тушыць на малым агні да гатоўнасьці прадуктаў. Тлустае мяса разрэзаць на порцыі, зьлёгка абсмажыць. Дадаць сюды прыгатаваную моркву, крыху вады і туку, соль і цукар. Тушыць да гатоўнасьці мяса і моркву ў чыгуне, накрыўшы крышкай.
Складнікі:
Моркву дробна нарэзаць саломкай, кубікамі ці кружочкамі. Пакласьці ў глыбокую патэльню, крыху пасаліць, дадаць лыжку масла, крыху вады і паставіць на агонь. Як вада закіпіць, агонь зьменшыць і варыць пад крышкай да мяккасьці. Разынкі перабраць, добра прамыць, яблыкі ачысьціць ад лупінаў і нарэзаць дробнымі кавалкамі. Усё гэта пакласьці ў моркву, дадаўшы 2 сталовыя лыжкі цукру і 2 сталовыя лыжкі сьметанковага масла. Перамяшаць і патрымаць на вагні яшчэ хвілін 15. На патэльні з морквай уся вада мусіць выпарыцца. Падаваць у гарачым выглядзе. Пры жаданьні можна паліць сьмятанай.
Магчыма, пайшло ад нямецкіх словаў zum (для) і essen (ежа). Некаторыя лічаць, што гэта направільнае напісаньне слова simmer (спосаб прыгатаваньня ежы ў вадкасьці, якая ледзь не даводзіцца да кіпеньня).
У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай цымес найчасьцей гатавалі з пасіраванай морквы, да якой маглі дадаваць яблыкі. Пазьней сталі дадаваць таматы, фасолю і бульбу. На габрэйскі Новы год увосень яго гатавалі з глазураваных мёдам колцаў морквы ў якасьці абрадавай стравы на сьвяточную вячэру. У якасьці галоўнай стравы салодкі мясны цымес сярод літвакоў гатавалі зь ялавічыны і сушаных сьліваў[1].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |