Цэнтар Карта | |
Ośrodek Karta | |
Дата ўтварэньня | 4 студзеня 1982 |
---|---|
Тып | недзяржаўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | фундацыя |
Штаб-кватэра | Варшава |
Месцазнаходжаньне | Польшча |
старшыня | Зьбігнеў Глюза |
Цэнтар Карта (па-польску: Ośrodek Karta, стылізаванае абазначэньне: Ośrodek KARTA, поўная назва: па-польску: Fundacja Ośrodek Karta) — незалежная грамадзкая арганізацыя са статусам грамадзка-карыснай арганізацыі, найбуйнейшы сацыяльны архіў у Польшчы, які мае на мэце дакумэнтаваньне найноўшай гісторыі Польшчы і Цэнтральнай і Усходняй Эўропы і распаўсюд ведаў пра яе. Цэнтар зьяўляецца выдаўцом штоквартальніку «Karta», які выходзіць з 1982 году, вядзе выдавецкую, выставачную і асьветніцкую дзейнасьць.
Місія Цэнтру Карта — адкрываць, абараняць і распаўсюджваць гісторыю, разглядаемую з пункту гледжаньня многіх людзей, такім чынам, каб гісторыя стала крыніцай разуменьня, будавала супольнасьць, падтрымлівала прымірэньне.
Цэнтар «Карта» дапамагае грамадзкім архівістам ня толькі ў Польшчы: у 2014 годзе польскія дасьледчыкі распачалі працу стварэньні Міжнароднага беларускага архіву. Там сабраныя архіўныя матэрыялы як з прыватных фондаў, так і з фондаў разнастайных арганізацый і інстытуцый[1].
Цэнтар КАРТА супрацоўнічае з расейскім аб’яднаньнем «Мэмарыял». У 2005 годзе ён стаў ініцыятарам стварэньня Дому сустрэч гісторыі.