Цюленевыя | |
Phoca vitulina — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Цюленевыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Phocidae Gray, 1821 | |
Цюле́невыя[1] (Phocidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 19 відаў зь 13 родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць многія ўзьбярэжжы вышэй за 30 градусаў паўночнай шыраты і на поўдзень ад 50 градусаў паўднёвай шыраты. Некаторыя віды сустракаюцца таксама ў прамежкавых трапічных месцах, а таксама ў некалькіх прэснаводных азёрах і рэках.
Цюленевыя надзвычай адрозьніваюцца па памерах — ад невялікіх нэрпаў (Pusa) каля 90 кг да масіўных даўгалычоў (Mirounga), самцы якіх важаць да 3600 кг. Целы іх абцякальныя. Вонкавыя вушы адсутнічаюць. Пярэднія канцавіны адносна кароткія; заднія ласты вялікія. На сушы яны нязграбныя. Маладняк многіх відаў мае мяккую, шчыльную, часта белую поўсьць. У дарослых поўсьць часта бывае жорсткай і кароткай. Некалькі відаў амаль голыя. Зубная формула: 2–3/1–2,1/1,4/4,0–2/0–2 = 26–36.
Цюленевыя — дасканалыя вадалазы. Большасьць сілкуецца рыбай, кальмарамі, васьміногамі і малюскамі, але некаторыя бяруць плянктон, а адзін від ловіць пінгвінаў і дробных цюленяў. Сацыяльная структура для розных відаў розная — манагамныя або аб'ядноўваюцца ў невялікія групы, а даўгалычы палігамныя. Некаторыя віды мігруюць.
Phocidae
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |