Цюрых (футбольны клюб)

Цюрых
Поўная назва Fussball-Club Zürich
Заснаваны 1 жніўня 1896
Горад Цюрых, Швайцарыя
Стадыён Лецыґрунд
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Ансыльлё Канэпа[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcz.ch

«Цю́рых» (па-нямецку: Fussballclub Zürich) ― швайцарскі футбольны клюб з гораду Цюрыху. Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году, празь дзесяць гадоў пасьля стварэньня свайго асноўнага канкурэнта клюбу «Ґрасгопэр», дэрбі зь якім вельмі папулярнае ў Швайцарыі.

Пэрфоманс заўзятараў «Цюрыху» падчас гарадзкога дэрбі

Клюб быў заснаваны 1 жніўня 1896 году былымі чальцамі трох мясцовых клюбаў, «Турыкум», «Вікторыя» і «Эксэльсіёр». Адным з фундатараў клюбу быў Жаан Гампэр, які ў свой час прыкладаў намаганьні па стварэньні гішпанскай «Барсэлёны». У 1902 годзе клюб стаў чэмпіёнам Швайцарыі, аднак да 1924 году больш трафэяў не атрымоўваў. Да 1930-х гадоў у клюб уваходзілі каманды па весьлаваньні, боксе, лёгкай атлетыцы і гандболе, аднак пасьля мэнэджары «Цюрыху» вырашылі сканцэтравацца толькі на футболе.

Паміж 1925 і 1960 гадамі «Цюрых» быў пазбаўлены поьпеху. Клюб змагаўся за захаваньне месца ў найвышэйшым дывізіёне, аднак у 1934 годзе вылецеў з Супэрлігі, гуляючы ў Чэледж-лізе да 1941 году. У 1941 годзе каманда вярнуліся ў элітны дывізіён, дзе заставаліся да 1946 году. У 1948 годзе клюб вярнуўся ў Супэрлігу і заставаўся ў найвышэйшым дывізіёне, пакуль ня быў паніжаны яшчэ раз у 1957 годзе. У 1959 годзе клюб зноўку вярнуўся ў лігу вышэй.

З 1960 году ў «Цюрыху» пачаўся залаты пэрыяд. У гэты час клюбам кіраваў легендарны прэзыдэнт Эдвін Нэгелі, а сярод вядомых гульцоў тых часоў варта вылучыць Якаба Куна, Фрыца Кюнзьлі, Ільлю Каціча і Рэнэ Батэрона. «Цюрых» сем разоў станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1963, 1966, 1968, 1974, 1975, 1976 і 1981 гады. Таксама на рахунку клюбу маюцца перамогі ў Кубках Швайцарыі ў той пэрыяд у 1966, 1970, 1972, 1973 і 1976 гадох. У розыгрышу Кубка чэмпіёнаў 1963—1964 гадоў «Цюрых» дайшоў да паўфіналу, дзе атрымаў паразу ад мадрыдзкага «Рэалу». У сэзоне 1976—1977 гадоў клюб паўтарыў сваё дасягненьне на эўрапейскай арэне, але на гэты раз клюб атрымаў паразу ад ангельскага «Лівэрпулу».

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Жыўка Кастадынавіч 1992
2 Сьцяг Швайцарыі Аб Ліндрыт Камбэры 1999
3 Сьцяг Францыі Аб Бэнжамэн Мэндзі 1994
4 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Жан-Філіп Гбамэн 1995
5 Сьцяг Аргентыны Аб Марыяна Гомэс 1999
6 Сьцяг Швайцарыі ПА Чэвэё Тсава 2006
7 Сьцяг Швайцарыі ПА Бледыян Красьнікі 2001
8 Сьцяг Швайцарыі Нап Самюэль Бае (ар. Кома) 2001
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Хуан Хасэ Пэрэа (ар. Штутгарт) 2000
11 Сьцяг Нігерыі Нап Умэ Эмануэл 2004
12 Сьцяг Нігерыі ПА Іфэані Мэт’ю 1997
13 Сьцяг Гвінэі ПА Магамэд Бангура 2006
14 Сьцяг Швайцарыі ПА Нэвіё Дзі Джуста 2005
16 Сьцяг Ізраілю Аб Дарон Лейднэр (ар. Алімпіякос) 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Швайцарыі ПА Стывэн Цубэр 1991
18 Сьцяг Ганы Нап Дэніел Афрые 2001
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Фэрнан Гурэ (ар. Вэстэрлё) 2002
20 Сьцяг Швайцарыі Аб Калікст Ліг 2005
22 Сьцяг Ірляндыі Нап Армстранг Ока-Флэкс 2002
23 Сьцяг Францыі Нап Мунір Шуяр (ар. Лудагорац) 1999
25 Сьцяг Швайцарыі Бр Янік Брэхэр (капітан) 1993
26 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Яноа Маркелё 2003
27 Сьцяг Партугаліі Аб Радрыгу Кансэйсан 2000
28 Сьцяг Швайцарыі Бр Сыляс Губэр 2005
31 Сьцяг Косава Аб Мірлінд Крэзью 1997
32 Сьцяг Швайцарыі Аб Сэльмін Годжа 2003
33 Сьцяг Замбіі Нап Джозэф Сабоба 2005
36 Сьцяг Швайцарыі Аб Даніель Дэноон 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]