Настоящее время | |
Краіна | Чэхія |
---|---|
Зона вяшчаньня | Расея, Украіна, Эстонія, Грузія, Латвія, Летува, Малдова, Польшча, Турэччына і Азэрбайджан |
Дата стварэньня | 7 лютага 2017 |
Уладальнік | урад ЗША |
currenttime.tv |
«Цяперашні Час» (па-расейску: «Настоящее время») — расейскамоўны тэлеканал з рэдакцыяй у Празе, сумесны мэдыяпраект Радыё «Свабода» і «Голасу Амэрыкі»[1]. Афіцыйнае кругласутачнае вяшчаньне пачалося 7 лютага 2017 году. Тэлеканал даступны на кабэльных, спадарожнікавых і лічбавых плятформах[2].
Тэлеканал цалкам фінансуецца Кангрэсам ЗША праз Савет кіраўнікоў па пытаньнях вяшчаньня. Сваю задачу СМІ бачыць у «прасоўваньні дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў»[3].