Цімафей Лукашэвіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 сакавіка 1997[1] (27 гадоў) | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аўтазаводзец-Трактар[d] | |
Нумар | 77 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2017 | Дынама Менск | 0 (0) |
2017 | → Дняпро Магілёў | 29 (3) |
2018 | Дняпро Магілёў | 15 (0) |
2019 | Дняпро Магілёў[d] | 8 (0) |
2019 | → Мікашэвічы | 10 (0) |
2021—2023 | Макслайн | 30 (4) |
2023— | Аўтазаводзец-Трактар[d] | 14 (2) |
Зборныя | ||
2017 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Цімафе́й Лукашэ́віч (нар. 21 сакавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскага «Аўтазаводзец-Трактара».
З 2015 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама» і на наступны год трывала замацаваўся ў ягоным складзе. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[2], а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе, і першапачаткова разлічаная на паўгады арэнда была падоўжаная на ўвесь сэзон. Паводле вынікаў сэзону дапамог «Промню» выйсьці ў Найвышэйшую лігу.
У студзені 2018 году, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартасны кантракт з «Промнем»[4]. Пачынаў сэзон 2018 году ў стартавым складзе, зь верасьня праз траўму страціў месца на полі. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 году на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе часьцей выходзіў на замену. Па заканчэньні сэзону 2019 году пакінуў магілёўскі клюб.
У лютым 2021 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну». Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з рагачоўскім клюбам[6]. Пачынаў сэзон 2022 году ў першай адзінаццатцы каманды, зь лета стаў часьцей выходзіць на замену. У лютым 2023 году стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне», які пераехаў у Віцебск, на сэзон 2023 году[7]. Аднак на полі не зьяўляўся. У ліпені 2023 году перайшоў у менскі «Трактар»[8].
26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4). У гэтай сустрэчы пасьпеў адзначыцца дублем.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |