Чаглар Сёюнджу | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 траўня 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фэнэрбахчэ | |
Нумар | 2 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2016 2016—2018 2018—2023 2023—2024 2024 2024— |
Алтынарду Фрайбург Лэстэр Сіці Атлетыка Мадрыд → Фэнэрбахчэ (арэнда) Фэнэрбахчэ |
34 (2) 50 (1) 98 (4) 6 (0) 12 (2) 6 (0) |
Зборныя | ||
2016— | Турэччына | 56 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Чагла́р Сёюнджу́ (па-турэцку: Çağlar Söyüncü; нар. 23 траўня 1996 году) — турэцкі футбаліст, абаронца клюбу «Фэнэрбахчэ» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.
Сёюнджу пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў клюбе «Алтынарду» Першай лігі турэцкага футболу. На працягу сэзону 2015—2016 гадоў, дзякуючы добрым выступам, журналісты прагназавалі пераход абаронцы ў «Бэшыкташ»[4], «Галатасарай» або «Сэвільлю», але 20-гадовы футбаліст абраў Бундэсьлігу, бо палічыў, што гэта будзе найлепшым выбарам дзеля ягонай кар’еры і ўдасканаленьня гульні[5].
24 траўня 2016 году ў летняе трансфэрнае вакно Сёюнджу далучыўся да табару нямецкага «Фрайбургу», які здолеў здабыць квіток у найвышэшы нямецкі дывізіён[6]. Прыкметна, што гулец стаў першым турэцкім футбалістам, які перайшоў у Бундэсьлігу непасрэдна зь Першай лігі Турэччыны, другога паводле ўзроўню дывізіёну футбольнай сыстэмы краіны[7]. Дэбют турка прыпаў на першы тур чэмпіянату ў гасьцявым матчы супраць бэрлінскай «Гэрты», які скончыўся паразай клюбу зь лікам 2:1[8]. Адразу ж абаронца зарэкамэндаваў сябе і патрапіў у сфэру цікавасьці «Ліля», «Ромы» і «Вільярэалу», аднак застаўся ў клюбе.
9 жніўня 2018 году Сёюнджу далучыўся да табуру ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці», склаўшы пяцігадовую дамову[9]. Плата за трансфэр склала 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, з магчымасьцю павелічэньня сумы да 20 мільёнаў фунтаў[10]. Дэбют турэцкага абаронцы адбыўся 27 кастрычніка 2018 году ў матчы Прэм’ер-лігі, дзе «Лэстэр Сіці» згуляў унічыю з клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 1:1. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў Сёюнджу быў ўлучаны ў сымбалічную зборную Прэм’ер-лігі.
«Лэстэр Сіці»: