Чанахі | |
Нацыянальная страва |
|
---|---|
Паходжаньне | |
Рэгіён | Эўропа |
Асноўны складнік | мяса, бульба, цыбуля |
Распаўсюджаныя складнікі | духмяныя зёлкі, баклажаны, памідоры, кінза |
Падобныя стравы | гуляш, рагу |
Чана́хі (па-грузінску: ჩანახი) — страва грузінскай кухні; тушаная ў гаршку бараніна з гароднінай. Традыцыйны набор гародніны для чанахі — бульба, памідоры, баклажаны і цыбуля, закладзеныя слаямі, і агульнай масай роўныя вазе пакладзенага мяса. Набор спэцыяў для чанахі традыцыйны ў грузінскай кухні.
Падобныя да чанахі стравы сустракаюцца і ў іншых усходніх кухнях. Напрыклад, армянскі кчуч падобны паводле рэцэпту да чанахі, адрозьніваючыся толькі меньшай колькасьцю вадкасьці[1][2][3]. Іншыя стравы з падобнай рэцэптурай — супы піці ў Азэрбайджане і путук[4][5] ў Армэніі.
Гародніна абавязкова наразаецца буйнымі кавалкамі. На самы ніз гаршка кладуць мяса, па-над ім асобнымі слаямі — цыбулю, баклажаны, бульбу, зеляніну і памідоры. Гатуецца страва паводле прынцыпу «паставіў і забыў», бо заліты кіпенем гаршчок пакідаюць на павольным вагні на 4,5—5 гадзінаў.