Вялікая белая чапля | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Буслападобныя |
Сямейства | Чаплевыя |
Род | Сапраўдныя чаплі |
Від | Чапля вялікая белая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ardea alba | |
Вялікая белая чапля (Ardea alba) — буйная птушка семейства чаплевых.
Мае вельмі тонкую і выгнутую шыю, доўгія ногі. Даўжыня цела 85—102 см. Размах крылляў дасягае 140—170 см. Вялікая белая чапля разы ў паўтара-два буйней за малую белую чаплю. У адрозьненьне ад апошняй мае чорныя пальцы, а ў гнездавы час — жоўтую дзюбу. Гукі, якія яна выдае, падобны на хрыплае карканьне «рха».
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Чапля вялікая белая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў