Чарапавец

Чарапавец
рас. Череповец
Герб Чарапаўца Сьцяг Чарапаўца
Першыя згадкі: 1362
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Валагодзкая
Гарадзкая акруга: горад Чарапавец
Мэр: Вадзім Германаў
Плошча:
  • 120,9 км²
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 8202
Паштовы індэкс: 162600–162606, 162608–162612, 162614–162616, 162618, 162620, 162622–162627
Геаграфічныя каардынаты: 59°8′0″ пн. ш. 37°55′0″ у. д. / 59.13333° пн. ш. 37.91667° у. д. / 59.13333; 37.91667Каардынаты: 59°8′0″ пн. ш. 37°55′0″ у. д. / 59.13333° пн. ш. 37.91667° у. д. / 59.13333; 37.91667
Чарапавец на мапе Расеі
Чарапавец
Чарапавец
Чарапавец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cherinfo.ru

Чарапавец (па-расейску: Череповец) — горад у Расеі, найбуйнейшы горад Валагодзкай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Чарапавецкага раёна.

Горад зьяўляецца портам на рацэ Шаксьне, левым прытоку Волгі, на беразе Рыбінскага вадасховішча. Адлегласьць ад Чарапаўца да Масквы складае 505 км, да Санкт-Пецярбурга 460 км па чыгунцы й 530 км па аўтамагістралі. У Чарапаўцы разьмешчаны Кастрычніцкі мост, то бок першы вантавы мост Расеі.

Першая згадка пра Чарапавец у дакумэнтах ставіцца да 1362 году. Тады быў заснаваны чарапавецкі Васкрасенскі мужчынскі манастыр. Заснавальнікамі яго лічацца вялебныя Феадосій і Афанасій, апошні ўвайшоў у гісторыю праваслаўнай царквы пад мянушкай «жалезны посах» і быў вучнем самога Сергія Раданескага. Манахі пасяліліся ў мясцовасьці, якая да таго часу ўжо была заселеная й называлася Чарапавесь.

Манастыр праіснаваў 400 гадоў, неаднаразова падвяргаўся спусташэньням у пэрыяд польска-літоўскага нашэсьця. У 1764 годзе манастыр быў скасаваны указам Кацярыны II, а ягоныя ўладаньні, землі, сяляне, цэрквы перададзены ў казну.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад падзяляецца на чатыры раёны:

  • Індустрыяльны
  • Заягорбскі
  • Зашэкснінскі
  • Паўночны

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]