Чарлі Шын | |
Charlie Sheen | |
Чарлі Шын у сакавіку 2009 | |
Імя пры нараджэньні | Ка́рлас І́рвін Эстэ́вес |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 верасьня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэньня | Нью-Ёрк, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, сцэнарыст, кінапрадусар |
Гады дзейнасьці | 1984 — цяпер |
Псэўданімы | Charlie Sheen |
Бацька | Мартын Шын |
Маці | Janet Sheen[d] |
Дзеці | Cassandra Jade Estevez[d], Sami Sheen[d], Lola Sheen[d], Bob Sheen[d] і Max Sheen[d] |
Узнагароды | Залаты глёбус (2002) |
IMDb | ID nm0000221 |
Чарлі Шын (па-ангельску: Charlie Sheen, сапраўднае імя Ка́рлас І́рвін Эстэ́вес, па-ангельску: Carlos Irwin Estévez; нарадзіўся 3 верасьня 1965 году, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі актор, сцэнарыст і прадусар, сын актора Мартына Шына.
На пачатку кар’еры зьявіўся ў фільмах «Узвод», «Дух помсты» і «Ўол-стрыт». На тэлебачаньні вядомы з роляў у сэрыялах «Сьпін-Сіці» і «Два з паловай чалавекі», у якім здымаўся з 2003 па 2011 год. У 2010 годзе Шын стаў высокааплочваемым тэлевізыйным акторам з прыбыткам $ 1,8 млн за эпізод сэрыялу[1]. 7 сакавіка 2011 году Шын быў звольнены кампаніяй CBS і Warner Bros. Television з сэрыялу.
З 2002 па 2006 год быў жанаты на актрысе Дэніз Рычардc. У іх дьве дачкі: Сэм (нар. 9 сакавіка 2004 г.)[2] і Лола Роўз (нар. 1 чэрвеня 2005)[3]. З 2008 па 2011 год быў жанаты на актрысе Брук Мюлер, у іх ёсьць сыны-блізьнюкі: Боб і Макс (нар. 14 сакавіка 2009)[4][5][6].
Чарлі Шын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў