Чарнагорыя і эўра

     Эўразона

     Краіны ЭЗ, якія не ўваходзяць у эўразону

Чарнагорыя не мае ўласнай валюты. З 1996 году нямецкая марка была дэ-факта валютай ва ўсіх прыватных і банкаўскіх апэрацыях[1]. Яна ж была афіцыйна прынятая ў якасьці валюты Чарнагорыі ў лістападзе 1999 году[2][3]. Марка была заменена на эўра ў 2002 годзе без якіх-небудзь пярэчаньняў ад Эўрапейскага цэнтральнага банку[4].

Эўрапейская камісія і ЭЦБ з тых часоў неаднаразова выказвалі сваю незадаволенасьць аднабаковым выкарыстаньнем эўра ў Чарнагорыі. Так, Амелія Торэс, прэс-сакратар Эўрапейскай камісіі, заявіла: «Умовы для прыняцьця эўра зразумелыя. Гэта азначае, перш за ўсё, сяброўства ў ЭЗ»[5]. Працэс стабілізацыі і асацыяцыі ЭЗ дэкляруе, што «аднабаковае ўвядзеньне эўра не сумяшчальна з Дамовай»[6].

ЭЗ настойвае на строгім выкананьні крытэраў канвэргенцыі (напрыклад, удзел не менш за 2 гадоў у сыстэме ERM), якія не падлягаюць абмеркаваньню да прыняцьця эўра, але якія не былі выкарыстаны, каб спыніць аднабаковае выкарыстаньне эўра ў Чарнагорыі[5][7]. ЭЗ выказваў занепакоенасьць з нагоды дзяржаўнага доўгу Чарнагорыі, які да 2011 году вырас да 57% ВУП.

Чыноўнікі з Цэнтральнага банку Чарнагорыі неаднаразова паказвалі на тое, што эўрапейскія інстытуты чакаюць ад іх выразнага выкананьня правілаў ERM, асабліва ў сувязі з працэсам уваходжаньня Чарнагорыі ў ЭЗ[7][2]. Нікола Фабрыс, галоўны эканаміст Цэнтральнага банку Чарнагорыі, заявіў, што сытуацыя была іншай, калі Чарнагорыя прыняла эўра, і іншыя дзяржавы, якія разглядаюць магчымасьць аднабаковага ўвядзеньня эўра (напрыклад, Босьнія і Герцагавіна), сутыкнуцца з санкцыямі з боку ЭЗ, і працэс іх ўступленьня будзе прыпынены, калі яны гэта зробяць.

17 сьнежня 2010 году Чарнагорыі быў прадстаўлены статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз. Чакаецца, што гэтае пытаньне будзе вырашана шляхам перамоўнага працэсу[8]. ЭЦБ заявіў, што наступствы аднабаковага прыняцьця эўра будуць прапісаныя не пазьней магчымых перамоваў аб далучэньні да ЭЗ[6]. Дыпляматы мяркуюць, што наўрад ці Чарнагорыя будзе вымушана вывесьці эўра са звароту ў сваёй краіне[4]. Радое Жугіч, міністар фінансаў Чарнагорыі, заявіў, што «было б надзвычай эканамічна нерацыянальна вярнуцца да нашай уласнай валюты, а пасьля пазьней зноў вярнуцца да эўра»[9]. Замест гэтага ён спадзяецца, што Чарнагорыі будзе дазволена захаваць эўра і паабяцаў, што «урад Чарнагорыі прыме некаторыя пэўныя элемэнты, якія павінны выканаць умовы для далейшага выкарыстаньня эўра, напрыклад, прыняцьце фіскальных правілаў».

У адрозьненьні ад афіцыйных чальцоў эўразоны, Чарнагорыя не выбівае манэты і таму не мае ўласнага нацыянальнага дызайну.

  1. ^ Montenegro's euro challenge. BBC (2002-01-03). Праверана 2007-11-17 г.
  2. ^ а б Montenegro Warns Against Unilateral Euro Adoption (Update1) // Bloomberg2009-04-21 г. Праверана 2011-09-09 г.
  3. ^ ideas.repec.org: «The History of Money in Montenegro», by Nikos Fabris. Journal of Central banking Theory and Practice v4 n1 p5-18
  4. ^ а б EU to question Montenegro's use of euro Праверана 2013-02-19 г.
  5. ^ а б EU warns Montenegro over Euro // B922007-10-10 г. Праверана 2011-09-09 г. Архівавана 5 лістапада 2012.
  6. ^ а б Montenegro heading for EU membership Праверана 2013-02-19 г. Архіўная копія ад 11 мая 2013 г.
  7. ^ а б EU prijeti Crnoj Gori ukidanjem eura: Niste sposobni za našu valutu (харв.). Index.hr (2011-06-01). Праверана 2011-09-09 г.
  8. ^ EU warns Montenegro over Euro 2007-10-10 г. Праверана 2011-09-09 г. Архівавана 5 лістапада 2012.
  9. ^ Montenegro's peculiar path to EU membership Праверана 2013-02-19 г.