Чарнобыльскае сэрца | |
Chernobyl Heart | |
Жанр | дакумэнтальны фільм[1][2] |
---|---|
Рэжысэр | Мар’ян ДэЛеа |
Прадусар | Мар’ян ДэЛеа |
Мантаж | Джон Кустодыё |
Вытворчасьць | Downtown Community Television Center |
Распаўсюд | HBO |
Дата выхаду | 2003 |
Працягласьць | 39 хвілінаў |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
«Чарно́быльскае сэ́рца» (па-ангельску: Chernobyl Heart) — дакумэнтальны фільм 2003 року рэжысэркі Мар’ян ДэЛеа. У 2004 атрымаў прэмію Акадэміі за найлепшы караткамэтражны дакумэнтальны фільм[3].
У фільме ДэЛеа наведвае Ўкраіну і Беларусь з Адзі Роўч(en), ірляндзкай заснавальніцай праекту «Дзецям Чарнобыля», і дасьледуе ўплыў Чарнобыльскай катастрофы на здароўе дзяцей. У мноства дзяцей, акрамя іншых сымптомаў апраменьваньня[4], разьвілося раней невядомае сардэчнае захворваньне[5], якое называюць «Чарнобыльскім сэрцам».
ДэЛеа ізноў вярнулася да чарнобыльскай тэматыкі ў фільме 2008 року «Белы конь».