907: першыя згадкі, старадаўняе паселішча севяранаў.
XI—XIII стагодзьдзі: цэнтар Севершчыны і Чарнігаўскага княства. Першым ягоным гаспадаром быў Мсьціслаў Уладзімеравіч, брат Яраслава Мудрага. Гэты князь збудаваў новы мураваны княжы двор і распачаў будаўніцтва Спаскага сабору.
1672: у «Титулярнике» маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча герб Чарнігава ўпершыню прадстаўлены ў выглядзе чорнага аднагаловага арла з крыжом праз плячо, аднак ажно да кан. XVIII ст. мескі магістрат працягваў карыстацца гербам часоў Рэчы Паспалітай.[3]
1700: заснаваньне Чарнігаўскага Калегіюму, аднаго з галоўных асяродкаў асьветы і навукі Гетманшчыны.
2022: на цяперашні момант — адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну (існуе шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў, напрыклад, на ўсходзе Ўкраіны)[5][6].
XVIII стагодзьдзе: 1765 год — 1 830 чал. (915 мужчынаў і 915 жанчын).[7]
XIX стагодзьдзе: 1801 год — 4 тыс. чал.; 1844 год — 12 тыс. чал.; 1897 год — 27 006 (13 127 мужчынаў і 13 879 жанчын)
XX стагодзьдзе: 1913 год — 35 тыс. чал.; 1939 год — 69 тыс. чал.; 1959 год — 90 тыс. чал.; 1970 год — 159 тыс. чал.; 1977 год — 233 тыс. чал.[8]; 1991 год — 306 тыс. чал.[9]
XXI стагодзьдзе: 2001 год — 304 994 чал.; 2006 год — 299 609 чал.; 2009 год — 299 989 чал.
^Чернигов // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
^Чернигов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.