Чорная Ганча | |
Чорная Ганча ў Сувалках | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Ганча |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Падляскае ваяводзтва |
Даўжыня | 145 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 17 м³/с |
Плошча басэйну | 1916 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Месцазнаходжаньне | |
Чо́рная Га́нча (польск. Czarna Hańcza, лет. Juodoji Ančia) — рака ў Беларусі і Польшчы, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 145 км (у межах Беларусі 35 км). Плошча вадазбору 1916 км² (у Беларусі 178 км²). Выдатак вады ў вусьці каля 17 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
А таксама шматлікія ручаі.
Пачынаецца ў Польшчы, перасякае граніцу за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лясной. Цячэ паўночнымі схіламі Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на паўночны захад ад вёскі Загорнікаў.
Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Абалона двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсьць дзялянкі надабалонавых тэрасаў (вышыня да 10 м). Рэчышча зьвілістае, з буйнымі мэандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м[1].
На дзялянцы ад вёскі Рудаўкі да месца ўтоку ракі Ваўкушанкі Чорнай Ганчай праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі з Польшчай.
На кароткім дзялянкі ад месца ўтоку Ігоркі да вусьця ракой праходзіць дзяржаўная граніца Беларусі зь Летувой.
|
|