Чорная поліўка

Чорная поліўка

Чо́рная по́ліўка — даўняя густая поліўка са сьвіной, часьцей з гусінай або качынай крыві, вядомая многім эўрапейскім народам.

Гусіную ды качыную поліўку варылі з касьцей і вантробаў, сьвежай крыві (каб кроў не згарнулася, у яе дадавалі крыху солі або воцату), загушчалі мукой або цёртай булкай. Для паляпшэньня смаку дадавалі сушаныя сьлівы і яблыкі, спэцыі (перац, цынамон, гвазьдзікі). Падавалі з нарэзанымі птушынымі вантробамі, варанымі лазанкамі, клёцкамі і г. д.

Чорная поліўка служыла сымбалем адмовы дзяўчыны ці яе бацькоў няўдаламу жаніху (як, напрыклад, Яцаку Сапліцу ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»).

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».