Чырвоны мухамор (па-лацінску: Amanita muscaria) — від грыба.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Таксанамічная інфармацыя}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Капялюш 5-20 см, у маладых грыбах амаль шарападобны. Скурка ярка-чырвоная ці памаранчавая, з буйнымі белымі ці ледзь жоўтымі бародаўкамі.
Мякаць белая, пад скуркай зьлёгку жаўтаватая. Ножка 10-19 см на 2-4 см, суцэльная. Грыб атрутны.
У Беларусі расьце паўсюдна. У народнай мэдыцыне выкарыстоўваюць сьпіртавую настойку пры рэўматызме.