Чэлестына Попа | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 12 ліпеня 1970 (54 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спартовая гімнастка |
Чэлестына Стэфанія Попа-Тома (па-румынску: Celestina Stefania Popa-Toma; нар. 12 ліпеня 1970) — румынская спартовая гімнастка. Срэбная алімпійская мэдалістка, камандная чэмпіёнка і віцэ-чэмпіёнка сьвету.
У 1984 року Чэлестына Попа заняла другое месца на юніёрскім чэмпіянаце Румыніі і ўвайшла ў склад нацыянальнай зборнай. У 1985 з камандай заваявала срэбныя мэдалі Чэмпіянату сьвету ў Манрэалі (Канада). У тым жа годзе перамагла на Кубку Цуніці ў Японіі.
У 1987 року заваявала камандныя залатыя мэдалі Чэмпіянату сьвету ў Ратэрдаме (Нідэрлянды). У 1988 року стала каманднай срэбнай прызэркай Алімпіяды.
У 1989 скончыла выступы. У 1991 скончыла спартовую школу ў Бухарэсьце, працавала трэнэркай. У 1994 скончыла спартовае аддзяленьне ўнівэрсытэту і пачала працаваць фітнэс-трэнэркай у Норт-Ванкувэры (Брытанская Калумбія, Канада). У 2009 року адкрыла ўласную спартовую залю «Гімнастыка Чэлестыны Попы» ў Мэйпл-Рыджы (Брытанская Калумбія).
Муж — таксама гімнаст Флявію Тома.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |