Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году прайшоў у Менску з 20 па 24 лютага 2013 году пад эгідай Міжнароднага саюзу вэлясыпэдыстаў. На чэмпіянаце было разыграна 19 камплектаў узнагарод: 10 у мужчын і 9 у жанчын[1]. Спаборніцтвы прайшлі на вэлядроме ў мультыспартовым комплексе «Менск-Арэна». На правядзеньне спабораў вылучылі 1 млн. 857 тыс. эўра[2].
Перамогу ў неафіцыйным камандным заліку сярод амаль з 35 краінаў сьвету атрымала зборная Вялікабрытаніі, якая заваявала 5 залатых узнагародаў[3]. Беларускія раварысты выступалі ў палове відаў спабораў[4]. 27 лютага міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко звольніў расейскага адмыслоўца Станіслава Салаўёва з пасады старшага трэнэра зборнай Беларусі па вэляспорту праз адсутнасьць дасягненьня хоць бы адной узнагароды на першынстве[5].
Спабор | Адлегласьць | Асаблівасьць | Вынік | Пераможца |
---|---|---|---|---|
Камандная гонка перасьледу(en) | Мужчыны — 4 кілямэтры, жанчыны — 3 км | У мужчынскай камандзе 4 удзельнікі, у жаночай — 3; старт з процілеглых бакоў трэка | Час фіксуецца ў момант перасячэньня фінішнай рысы пярэднім колам ровара перадапошняга ўдзельніка каманды | Аўстралія: Глен О'Шы(en), Алекс Эдмандсан(en), Майкл Гэпбэрн(en), Аляксандар Морган |
Гонка паводле ачкоў(en) | Мужчыны — 40 км, жанчыны — 25 км | Ачкі за першыя месцы кожныя 10 кругоў | Найбольшая колькасьць ачкоў | Вялікабрытанія: Сайман Ейц(en) |
Мэдысан(en) | Мужчыны — 50 км, жанчыны — няма | У камандзе 2 удзельнікі, якія зьмяняюць адзін аднаго, але толькі адзін пастаянна знаходзіцца ў гонцы | Залік ачкоў праводзіцца кожныя 20 кругоў | Францыя: Вівьян Брыс(fr), Морган Кнэйскі(en) |
Гіт(en) | Мужчыны — 1 км, жанчыны — 500 мэтраў | Гонка зь месца | Лепшая хуткасьць | Францыя: Франсуа Пэрві(en) |
Спрынт | Мужчыны — 1 км, жанчыны — 1 км | У залік ідуць заключныя 200 м | Першы, хто перасячэ фінішную рысу | Нямеччына: Стэфан Бёціхер(en) |
Скрэтч(en) | Мужчыны — 15 км, жанчыны — 10 км | Да 24 удзельнікаў; сыход з гонкі пры адставаньні ад асноўнай групы на цэлы круг | Выпярэджваньне групы на цэлы круг. Калі тры спартоўцы адначасова абганяюць асноўную групу на цэлы круг, яны маюць праехаць усю адлегласьць да канца | Ірляндыя: Марцін Ірвін(en) |
Кейрын(en) | Мужчыны — амаль 2 км, жанчыны — амаль 2 км | Матацыкліст разганяе 6-9 спартоўцаў, якія стартуюць адначасова, да 35-42 км/гадз. і за 2,5 круга да фінішу сыходзіць з трасы | Перасячэньне фінішнай рысы першым | Вялікабрытанія: Джэйсан Кені(en) |
Омніюм(en) | — | 6 спабораў: круг з ходу (на час), гонка паводле ачкоў, гонка з выбываньнем, індывідуальная гонка перасьледу(en), скрэтч, гіт зь месца | Найменшая сума занятых месцаў | Новая Зэляндыя: Эйран Гейт(en) |
Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |