Шайтан (араб. شيطان šayṭān — «памылка», «аддаленьне», мн. л. شياطين šayāṭīn ад сэміцкага кораня *śṭn «сатан» сб) «сатан» габр. שָׂטָן śāṭān , арам סטנא soṭono, геэз śayṭān — « сатан(а)» [ ) — у ісламе прадстаўнік катэгорыі злых духаў, варожых Алагу .
Шайтан здольны прыняць аблічча чалавека. Пасьля Суднага дню (кіямат) шайтаны разам са сваім гаспадаром - Іблісам - асуджаныя на пякельныя мукі. З дапамогай сваіх слугаў Ібліс спакушае людзей, адцягвае іх ад набожных спраў і падбівае на зьдзяйсьненьне грахоў . Шайтаны створаны з вагню ці дыму і могуць прымаць розныя зьнешнія формы. Яны могуць нараджацца Іблісам і жывуць гуртамі ў розных краінах.
Шайтаны могуць мець розныя імёны, носяць эпітэт раджым («які пабіваецца») . «Слова шайтан сінанімічна біблейскаму тэрміну шатан » .
Паводле ісламскіх паданьняў, шайтаны падахвочвалі да грахоў і памылак набожных людзей і прарокаў, напрыклад прарока Юсуфа . Частка шайтанаў калісьці падпарадкоўвалася прароку Сулейману, але затым вярнулася да сваіх справаў. Дагэтуль яны перашкаджаюць людзям зьдзяйсьняць малітвы і вучаць людзей вядзьмарству і магіі . Яны прымушаюць чалавека забываць Алага і падбіваюць зьдзяйсьняць грахоўныя ўчынкі пад выглядам набожных. Прынята лічыць, што ў кожнага чалавека ёсьць свой шайтан, як і свой анёл, якія вядуць барацьбу за сэрца чалавека. Шайтан імкнецца зьбіць чалавека зь вернага шляху, выкарыстоўваючы яго цялесныя імкненьні і жаданьні задавальненьняў (нафс), а таксама такія якасьці, як гнеў, злосьць, зайздросьць і г. д .
Мусульмане вераць, што для таго, каб адагнаць шайтана, дастаткова заклікаць на дапамогу Алага. Яны часта прамаўляюць формулу: «А'узу бі-лахі міна ш-шайтані р-раджым», або аяты Карана. Некаторыя мусульманскія багасловы лічаць шайтанаў самай свавольнай і няверуючай часткай джынаў. Іншыя лічаць іх асаблівай катэгорыяй істотаў, якія, у адрозьненьні ад джынаў, першапачаткова асуджаныя на нявер'е і пакараньне ў пекле. У Каране і ў багаслоўскіх кнігах Ібліс і шайтаны часта ўзаемазаменныя, бо шайтаны выконваюць волю і загады Ібліса. У даісламскай Арабіі шайтаны лічыліся пасярэднікамі ў зносінах з тагасьветным сьветам прадракальнікаў ( кахін) і паэтаў (ша'ір) .