Шаля | |||||
славац. Šaľa | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1002 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Нітранскі | ||||
Раён: | Шаля | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 116 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 031 | ||||
Паштовы індэкс: | 927 XX (XX; 01-Šaľa, 05 Veča) | ||||
Нумарны знак: | SA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°9′0″ пн. ш. 17°53′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 17.88333° у. д.Каардынаты: 48°9′0″ пн. ш. 17°53′0″ у. д. / 48.15° пн. ш. 17.88333° у. д. | ||||
Шаля | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.sala.sk |
Шаля (па-славацку: Šaľa, па-нямецку: Schelle, па-вугорску: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славаччыне на рацэ Ваг.
Горад разьмешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Новых Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[2].
Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.
XVI—XVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.
Цяпер Шаля — раённы цэнтар Нітранскага краю.
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[3].
Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[3].
|