Шамбэры

Шамбэры
франц. Chambéry
Шамбэры
Герб Шамбэры Сьцяг Шамбэры


Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт: Савоя
Кіраўнік: Мішэль Дантэн[d]
Плошча: 20,99 км²
Вышыня: 270 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 58 653 чал.
шчыльнасьць: 2794,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 73000
Геаграфічныя каардынаты: 45°33′59″ пн. ш. 5°55′15″ у. д. / 45.56639° пн. ш. 5.92083° у. д. / 45.56639; 5.92083Каардынаты: 45°33′59″ пн. ш. 5°55′15″ у. д. / 45.56639° пн. ш. 5.92083° у. д. / 45.56639; 5.92083
Шамбэры на мапе Францыі
Шамбэры
Шамбэры
Шамбэры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.chambery.fr/

Шамбэры (па-француску: Chambéry, па-італьянску: Ciamberì) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Савоя ў рэгіёне Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Рона-Альпы). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 58 653 чалавекі. Лічыцца ўнівэрсытэцкім горадам, таксама маецца гарадзкі аэрапорт.

Фантан сланоў

Першае селішча на гэтым месцы вядома яшчэ з рымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагодзьдзі Шамбэры згадваецца пад імем Camberiacum; у XII—XIII стагодзьдзях складае асаблівае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, зьяўлялася рэзыдэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагодзьдзях Шамбэры неаднаразова быў заняты францускімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Францускай рэспубліцы й да 1815 году быў галоўным горадам дэпартамэнту Манблян. На Венскім кангрэсе Шамбэры быў вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад быў зноў далучаны да Францыі.

  • Сабор (готыка XV стагодзьдзя)
  • царква Нотр-Дам 1636 году
  • хатка Жан-Жака Русо
  • Фантан сланоў
  • Аркада дэ Буань
  • Карэ Курыяль
  • Крыж Нівале
  • Бібліятэка імя Франсуа Мітэрана
  • Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагодзьдзе)
  • Музэй вытанчаных мастацтваў (Musée des Beaux Arts)
  • рэгіянальны Музэй Савоі (Musée Savoisien)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шамбэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў