Шараго́вец або Радавы́ — найніжэйшая годнасьць вайсковаслужбоўца ў шматлікіх войсках сьвету. У тэрміналёґіі НАТА мае ступені ад OR-1 да OR-3 у залежнасьці ад тыпу падразьдзела, у якім ён служыць.
Ва Ўзброеных сілах Беларусі ё ніжэйшаю вайсковаю годнасьцю. Годнасьць прысвойваецца:[1]
Звычайна шарагоўцы займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разьліку, мэханік-кіроўца, сапёр, выведнік, радыст і г. д.
У Польшчы мае назву szeregowy і ё найніжэйшаю вайсковаю годнасьцю ва Ўзброеных сілах Польшчы.
Годнасьць прысвойваецца бранцам, што ўпершыню праходзяць вайсковую службу ў дзень іх зьяўленьня, а таксама добраахвотнікам і асобам, пераведзеным ў рэзэрву без праходжаньня вайсковае службы (да 31 сьнежня 2009 року)[2] у дзень пераводу да рэзэрву.
|