Шарль Эжэн дэ Фуко | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1858[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 сьнежня 1916[5][1][2][…] (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d][6] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | каталіцкі сьвятар, падарожнік-дасьледнік, афіцэр, філёляг, місіянэр, географ, мовазнавец, перакладнік, картограф, салдат, пустэльнік, regular priest, сьвятар |
Навуковая сфэра | вайсковая справа[9], падарожнік-дасьледнік[d][9], душапастырства[d][9], манаства[d][9], hermitage[d][9], Вялікія геаграфічныя адкрыцьці[d][9] і monastic life[d][9] |
Псэўданімы | Joseph Aleman[8] |
Бацька | Édouard de Foucauld de Pontbriand[d] |
Маці | Élisabeth Beaudet de Morlet[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Шарль Эжэн дэ Фуко (па-француску: Charles Eugène de Foucauld de Ponbriand; 15 верасьня 1858, Страсбург — 1 сьнежня 1916) — манах-трапіст, пустэльнік, дасьледнік Афрыкі. У 2005 годзе Рыма-каталіцкая царква прылічыла Шарля дэ Фуко да ліку блажэнных. Фуко напісаў кнігу «Reconnaissance au Maroc», акрамя таго вядомыя ягоныя працы па лінгвістыцы і паэзіі туарэгаў.
У 1883—1884 гг. выдаючы сябе за габрэя-гандляра ў адзіночку падарожнічаў па паўднёвым Марока, перайшоў горы Атлас і далей вандраваў па Альжырскай Сахары.
Пазьней Фуко ўступіў у ордэн трапістаў і атрымаў дазвол прапаведваць у Сахары сярод туарэгаў нагор’я Ахагар. Больш за 16 гадоў ён там жыў як мясцовы жыхар і займаўся вывучэньнем звычаяў і нораваў туарэгаў, якіх спрабаваў зьвярнуць ў хрысьціянства. Частка зь іх пачытала Фуко як «вялікага марабута».
Фуко загінуў 1 сьнежня 1916 году ў час паўстаньня туарэгаў, пахаваны ў аазісе Аль-Джулія ў Альжыры.