Аэрапорт Шарм-аль-Шэйх (ІАТА: SSH, ІКАО: HESH) — інтэрнацыянальны аэрапорт у Шарм-аль-Шэйху, Эгіпет. Гэта трэці па колькасьці наведвальнікаў аэрапорт у Эгіпце пасьля Каірскага і Хургадзкага аэрапортаў.[1]. Зьяўляецца хабам для Air Cairo, абслугоўваецца ўрадам Эгіпта.
Аэрапорт быў адчынены 14 траўня 1968 году як база ВПС Ізраіля. Пасьля падпісаньня Эгіпецка-ізраільскай мірнай дамовы ў 1979 годзе і адыходу Ізраіля з Сынайскага паўвострава быў зноў адчынены ў якасьці грамадзянскага аэрапорту.