Шахматная натацыя — сымбальнае азначэньне, якое дапамагае адлюстроўваць пасьлядоўнасьць і якасьць хадоў ў шахматах. Натацыя адлюстроўвае пасьлядоўнасьць хадоў, фігуры і іхнія перамяшканьні па дошцы. У большасьці краінаў сьвету прынятая альгебраічная шахматная натацыя[1].
У натацыі ход запісваецца ў наступным фармаце:
Калі латнік пры сваім ходзе зрабіў пераўтварэньне, дасягнуўшы апошняй гарызанталі, пасьля поля, на якое ён пахадзіў, пазначаецца фігура, у якую ён пераўтвараецца[2] (c8В у прыкладзе на ранейшай дыяграме).
Ракіроўка пазначаецца адмысловым спосабам. Для кароткай ракіроўкі ўжываецца запіс 0-0, для доўгай 0-0-0.
Прыклад запісу дзіцячага мату ў поўнай альгебраічнай натацыі: