Шашцін-Стражэ

Шашцін-Стражэ
славац. Šaštín-Stráže
Герб Шашцін-Стражэ Сьцяг Шашцін-Стражэ
Дата заснаваньня: 1 ліпеня 1960
Краіна: Славаччына
Край: Трнаўскі
Раён: Сэніца
Плошча:
  • 41,951 км²
Вышыня: 177 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 034
Паштовы індэкс: 908 41
Нумарны знак: SE
Геаграфічныя каардынаты: 48°38′6″ пн. ш. 17°8′24″ у. д. / 48.635° пн. ш. 17.14° у. д. / 48.635; 17.14Каардынаты: 48°38′6″ пн. ш. 17°8′24″ у. д. / 48.635° пн. ш. 17.14° у. д. / 48.635; 17.14
Шашцін-Стражэ на мапе Славаччыны
Шашцін-Стражэ
Шашцін-Стражэ
Шашцін-Стражэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.mestosastinstraze.sk

Шашцін-Стражэ (па-славацку: Šaštín-Stráže; па-нямецку: Schoßberg-Strascha; па-вугорску: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны.

Першапачаткова ўяўляў сабой дзьве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ зьяўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славаччыны, атрымаўшы статус гораду толькі 1 верасьня 2001 году.

Горад разьмяшчаецца на поўначы Загор'я за 18 км ад Сэніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.

Сучасны горад узьнік аб’яднаньнем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая фартэцыя Вугорскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненьне да этнічнай групы сэкеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнаю назвай «Шашцінске Стражэ» (па-славацку: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.

Горад знакаміты сваёй базылікай сьв. Марыі, якая зьяўляецца месцам паломніцтва хрысьціянскіх вернікаў.

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44% — славакі, 2,06% — цыгане і 1,50% — чэхі[2].

Рэлігійны склад: 88,45% — рыма-каталікі, 7,31% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,34% — лютэране[2].

  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
  2. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-25 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]