Шкуды | |||||
лет. Skuodas | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1259 | ||||
Горад з: | 1572 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Клайпедзкі | ||||
Плошча: | 5,96 км² | ||||
Вышыня: | 31 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 5610 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 941,28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 440 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-98001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°16′0″ пн. ш. 21°32′0″ у. д. / 56.26667° пн. ш. 21.53333° у. д.Каардынаты: 56°16′0″ пн. ш. 21°32′0″ у. д. / 56.26667° пн. ш. 21.53333° у. д. | ||||
Шкуды | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.skuodas.lt/ |
Шку́ды (лет. Skuodas) — горад у Летуве, на рацэ Бартуве. Адміністрацыйны цэнтар Шкудзкага раёну Клайпедзкага павету. Насельніцтва на 2017 год — 5610 чалавек. Знаходзяцца за 80 км ад Клайпеды, за 2 км ад граніцы з Латвіяй. Чыгуначная станцыя на лініі Крэтынга — Прэкуле.
Шкуды — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Шкуды ўтварылася ад германскага імя Scot[1] або Scatto, Scuzo[2].
Упершыню ўзгадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. У 1568 годзе Шукуды былі падараваны Жыгімонтам Аўгустам Хадкевічам. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля сьмерці Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасьць Казімера Сапегі.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1919 годзе апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. З 1940 году — у складзе СССР. З 1950 году Шкуды сталі раённым цэнтрам.