Шматнацыянальная дзяржава — дзяржава, на тэрыторыі якой пражываюць розныя народы. Гэтае паняьцце антанімічна паняцьцю «монаэтнічная дзяржава». У прынцыпе пераважная большасьць сучасных дзяржаваў адносяцца да шматнацыянальных — гаворка ідзе аб тым, наколькі вялікія дзелі розных этнасаў, ці засяляюць розныя этнасы выразна вызначаныя геаграфічныя рэгіёны і наколькі далёка зайшоў працэс зьмешваньня этнасаў у адзіную нацыю (амэрыканцы, бразыльцы, аўстралійцы).
З-за актыўнай міграцыі ў Эўропу, краіны заходняй Эўропы паступова ператвараюцца ў шматнацыянальныя дзяржавы.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |