Шпалеры (ад па-італьянску: spalliera[1]) — аздобны матэрыял для ўнутраных сьцен і часам столяў, звычайна выпускаюцца ў выглядзе рулёнаў. Шпалеры бываюць на папяровай, тканінавай, флізэлінавай і палімэрнай аснове, а таксама ў камбінацыі гэтых матэрыялаў.
Да XVIII стагодзьдзя ў Эўропе ўжываліся тканкавыя шпалеры, іх прыбівалі да сьцен і столяў, адкуль і пайшла дадзеная назва.
У эпоху барока шырокай папулярнасьцю карысталіся скураныя шпалеры, традыцыя вырабу якіх прыйшла ў Эўропу з арабскага сьвету праз Гіспанію.
Папяровыя шпалеры з даўніх часоў традыцыйна выкарыстоўваюцца ў краінах Усходняй Азіі (Кітай, Японія).
Шпалеры ў асноўным выконваюць дэкаратыўныя функцыі, адначасова хаваючы поры і шчыліны ў сьценах, што спрыяе чысьціні. З прычыны, што шпалерамі пакрываюць усю паверхню сьцен, іх колер ўплывае на асьветленасьць памяшканьня.