Штутгарт (гандбольны клюб)

Штутгарт

Поўная назва TVB 1898 Stuttgart
Кароткая назва Stuttgart
Заснаваны 1898
Арэна Scharrena Stuttgart
Чэмпіянат Бундэсьліга
2023—2024 11 месца
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Штутгарт» (па-нямецку: TVB 1898 Stuttgart) — нямецкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Бундэсьлізе. Клюб мае лякальнае суперніцтва з «Балінген-Вайльштэтэн».

Спартовы клюб «Бітэнфэльд» быў заснаваны ў 1898 годзе. Гандбольная каманда ў арганізацыі паўстала ў 1925 годзе, а першыя гульні былі згуляныя ў гандболе на траве. Па Другой сусьветнай вайны арганізацыя аднавіла сваю дзейнасьць 18 лістапада 1945 году. У 1947—1949 гадах першая каманда пад кіраўніцтвам трэнэра Гэльмута Люітгарта дасягнула фіналу чэмпіянату Вюртэмбэргу па гандболе. У 1960—1961 гадоў каманда узьнялася ў найвышэйшы дывізіён па гандболе на траве і гандболе ў памяшканьні пад кіраўніцтвам трэнэра Горста Юнга. У наступныя дзесяцігодзьдзі клюб доўгі час браў удзел у чэмпіянатах сваёй зямлі.

З 2006 па 2015 гады «Бітэнфэльд» спаборнічаў у другім дывізіёне чэмпіянату краіны. Паводле вынікаў сэзону 2014—2015 гадоў «Бітэнфэльд» заняў трэці радок і ўпершыню ў гісторыі прасунуўся ў Бундэсьлігу. У дэбюце ў найвышэйшым дывізіёне каманда атрымала новы назоў — «Штутгарт»[1]. Пераемнікам Юргена Швайкарта на пасадзе трэнэра стаў Томас Кёніг. У пачатковым сэзоне «Штутгарт» фінішаваў на 15-м месцы, чым забясьпечыў сабе захаваньне месца ў эліце. Па сэзоне новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Маркус Баўр[2]. Пачынаючы з сэзону 2020—2021 гадоў каманда ўсе свае гульні ладзіла выключна на Поршэ-Арэне. У жніўні 2023 году шыхты каманды ўзмоцніў гулец зборнай Нямеччыны Кай Гэфнэр. «Штутгарт» завяршыў сэзон 2023—2024 гадоў на 11-м месцы ў Бундэсьлізе, то бок найлепшым вынікам у гісторыі клюбу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]