Шураны

Шураны
славац. Šurany
Герб Шуранаў Сьцяг Шуранаў
Дата заснаваньня: 1138
Краіна: Славаччына
Край: Нітранскі
Раён: Новэ Замкі
Плошча:
  • 59,81 км²
Вышыня: 123 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 035
Паштовы індэкс: 942 01
Нумарны знак: NZ
Геаграфічныя каардынаты: 48°5′0″ пн. ш. 18°11′0″ у. д. / 48.08333° пн. ш. 18.18333° у. д. / 48.08333; 18.18333Каардынаты: 48°5′0″ пн. ш. 18°11′0″ у. д. / 48.08333° пн. ш. 18.18333° у. д. / 48.08333; 18.18333
Шураны на мапе Славаччыны
Шураны
Шураны
Шураны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.surany.sk

Шураны (да 1927 году — Вялікія Шураны; па-славацку: Šurany, па-вугорску: Nagysurány) — горад у раёне Новэ Замкі Нітранскага краю на паўднёвым захадзе Славаччыны.

Археалягічныя дасьледваньні паказваюць, што абшар сучаснага гораду быў заселены яшчэ ў нэаліце. Упершыню горад упамінаецца ў 1138 годзе пад назвай «villa Suran» у лісьце вугорскага караля Бэлы II. У XIV стагодзьдзі тут пабудавалі крэпасьць. У 1663—1684 — пад турэцкай акупацыяй. У 1725 годзе крэпасьць была зьнішчаная. У 1832 годзе Шураны становяцца каралеўскім горадам. У 1854 годзе тут была заснаваная цукровая фабрыка (закрытая ў 2000)[2]. Горад быў часткай Вугоршчыны да 1920 году.

Шураны палягаюць на вышыні ў 123 м над узроўнем мора і пакрываюць плошчу ў 59 812 км²[3]. Горад разьмяшчаецца на Дунайскай нізіне ля ракі Нітра за 13 км ад Новых Замкаў і прыкладна за 100 км ад Браціславы.

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва налічвае 10 491 чалавек. Нацыянальны склад: 97,28% — славакі, 1,12% — вугорцы, 0,64% — чэхі. Рэлігійны склад: 80,02% — рыма-каталікі, 14,76% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,19% — лютэране[3].

  1. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
  2. ^ :: Vítajte na stránkach mesta Šurany ::. .:: www.surany.sk ::
  3. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2008-02-10 г. Архіўная копія ад 2008-02-08 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]