Шы́на — пругкая гумава-тканкавая абалонка на абадах колаў самахода, самалёта, матацыкла і ровара.
Забясьпечвае счапленьне колаў з дарогай. Зьмякчае ўдары і штуршкі пры наезьдзе на няроўнасьці дарогі і перашкоды. Найбольшае пашырэньне мела пнэўматычная шына 2-х відаў: 1) бяскамэрная — шчыльна прылягае да вобада кола пад узьдзеяньнем унутранага ціску паветра, 2) камэрная — складаецца з кальцавой трубкі для напампоўкі паветра і пакрышкі з пратэктарам для аховы камэры ад мэханічнага пашкоджаньня. Бывае нізкага, сярэдняга і высокага ціку. Памер апісваецца шырынёй профілю і прамерам вобада. У Беларусі шыны вырабляе Бабруйскі камбінат «Белшына» (Магілёўская вобласьць)[1].
У адпаведнасьці з Правіламі дарожнага руху зь 1 сьнежня па 1 сакавіка самаходы маюць абсталёўвацца зімовымі шынамі, якія маюць вышыню малюнка пратэктара прынамсі 4 мм. Тармазны шлях зімовай шыны складае да 25 мэтраў, а летняй — 46,8 мэтраў[2].
![]() |
Гэта — накід пра будову аўтамабіля ці ягонай часткі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |