Шыра-югурская мова | |
ᠰᡥᡝᠷᠠ ᠶᠥᡤᡠᠷᠰ᠈ | |
Ужываецца ў | Кітаі |
---|---|
Рэгіён | правінцыя Ганьсу, Кітай |
Колькасьць карыстальнікаў | ад 1500 да 4000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Алтайскія мовы
|
Афіцыйны статус | |
Статус: | 8а памірае[d][2] |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Т) | yuy |
ISO 639-3 | yuy |
Шыра-югурская мова — тэрмін, створаны кітайскімі лінгвістамі ў мэтах адрозьненьня мангольскае мовы жоўтых уйгураў ад цюрскае сарыг-югурскае мовы, на якой размаўляе іншая супольнасьць гэтага народу, што зьвязана з падзелам народу на дзьве тэрытарыяльныя групы, адна зь якой размаўляе на мангольскай шыра-югурскай мове, тады як іншая — на цюрскай сарыг-югурскай.
Носьбіты шыра-югурскае мовы звычайна таксама маюць некаторыя веды мангольскае мовы[3].
Частка жоўтых уйгураў, якая размаўляе на шыра-югурскай, у мэтах адрозьненьня ад цюрскамоўных жоўтых уйгураў, можа таксама называцца тэрмінам шыра югуры. Шыра югуры пражываюць у рэгіёнах Канлачу ды Матысы правінцыі Ганьсу, што на паўночным усходзе КНР. Паводле зьвестак на 1953—1954 гады, колькасьць шыра югураў складае 1 500 чал. На думку некаторых дасьледчыкаў, шыра югуры зьяўляюцца цюрскім племем, якое перайшло на мову мангольскае галіны. Верагодна, што на першапачаткова цюрскую аснову шыра-югурскае мовы накладваліся элемэнты розных групаў мангольскіх моваў.
Шыра-югурская мова як сродак кантактаваньня існуе толькі ў якасьці вусна-размоўнае формы. Па-за межамі рэгіёнаў свайго пражываньня шыра югуры выкарыстоўваюць кітайскую мову. Мова зьяўляецца бесьпісьмовай, адсутнічае літаратурны стандарт і выкладаньне на ёй.
Падмуркам шыра-югурскае лексыкі зьяўляюцца мангольскія словы, вызначаны пляст лексыкі адносіцца да словаў цюрскага паходжаньня, маюцца запазычаньні з тыбэцкае ды кітайскае моваў.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |