Шырвінты

Шырвінты
лац. Šyrvinty
лет. Širvintos
Касьцёл
Касьцёл
Герб Шырвінтаў
Першыя згадкі: 1475
Горад з: 1950
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Вышыня: 112 м н. у. м.
Насельніцтва: 5692 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-19001
Геаграфічныя каардынаты: 55°3′0″ пн. ш. 24°57′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 24.95° у. д. / 55.05; 24.95Каардынаты: 55°3′0″ пн. ш. 24°57′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 24.95° у. д. / 55.05; 24.95
Шырвінты на мапе Летувы
Шырвінты
Шырвінты
Шырвінты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sirvintos.lt/

Шырвінты (лет. Širvintos) — места ў Летуве, на рацэ Шырвінце. Адміністрацыйны цэнтар Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 5692 чалавекі. Знаходзяцца за 50 км ад Вільні.

Шырвінты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Тапонім Шырвінты ўтварыўся ад назвы ракі Шырвінты[1].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Шырвінты ўтварылася ад гоцкага імя Hariobinda або Gyroind[2].

Царква-мураўёўка, 1915—18 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Шырвінты датуецца 1475 годам, калі тут збудаваі першы касьцёл.

У 1644 годзе мястэчка ўваходзіла ў склад Мусьніцкай воласьці Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шырвінты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Па тым, як праз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір, у 1879 годзе тут заснавалі паштовую станцыю. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 89 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шырвінты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Шырвінтаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы.

У 1950 годзе Шырвінты атрымалі статус места і сталі цэнтрам раёну.

  • XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 778 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 5692 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Капліца
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855—1860)
  • Могілкі старыя каталіцкія, капліца (XIX ст.)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Sabaliauskas A. «Iš kur jie?» — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 1994. P. 340.
  2. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
  3. ^ Krzywicki J. Szyrwinty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 127.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]