Шэйн Пінта

Шэйн Пінта
Рост 191 см[1]
Вага 87 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік, нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 12 лістапада 2000(2000-11-12)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Атава Сэнатарз
Драфт НХЛ 32, 2019
Атава Сэнатарз
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Шэйн Пінта (па-ангельску: Shane Pinto; нар. 12 лістапада 2000 году) — амэрыканскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Атава Сэнатарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі.

Пачаў гуляць у хакей у хакейнай лізе ЗША, дзе даволі хутка замацаваўся ў складзе адной з камандаў. У 2019 годзе быў прызнаны адным з найлепшых хакеістаў лігі, здолеўшы зарабіць у 59 гульнях сэзону 59 пунктаў. У выніку на драфце НХЛ 2019 году быў абраны клюбам «Атава Сэнатарз» у другім раўндзе пад агульным 32-м нумарам. Пасьля гэтага далучыўся да лігі студэнцкага спорту, дзе абараняў колеры ўнівэрсытэту Паўночнай Дакоты. У красавіку 2021 году склаў трохгадовую працоўную ўгоду з клюбам «Атава Сэнатарз»[2]. Дэбютаваў у НХЛ у канцы сэзону 2020—2021 гадоў. Сваю першую шайбу ў лізе закінуў 5 траўня 2021 году ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз»[3]. Прапусьціў частку сэзону 2021—2022 гадоў праз траўму, а 26 кастрычніка быў адхілены НХЛ ад удзелу ў найбліжэйшым 41 матчы лігі праз парушэньні правілаў, зьвязаных з стаўкамі на матчы. 19 студзеня 2024 году Пінта падпісаў новы гадавы кантракт з «Сенатарз»[4], а праз два дні згуляў першы матч пасьля дыскваліфікацыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]