Каардынаты: 51°03′10″ пн. ш. 13°44′21″ у. д. / 51.05278° пн. ш. 13.73917° у. д.
Шэсьце князёў (па-нямецку: Fürstenzug) — вялікае насьценнае пано ў Дрэздэне (Нямеччына) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды сьвяткаваньня 800-й гадавіны кіраваньня Саксоніяй Вэтынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоваў навакольнага асяродзьдзя, яно было перанесенае на парцалянавую кафлю агульнай колькасьцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 мэтры і лічыцца найбуйшейшым мастацкім творам з парцаляну ў сьвеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.
«Шэсьце князёў» разьмешчанае на вонкавай сьцяне каралеўскай стайні (па-нямецку: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзыдэнцыі.
У 1589 годзе вонкавая сьцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замку-рэзыдэнцыі ўжо была ўпрыгожаная выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2]
Да надыходзячай 800-й гадавіны Вэтынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўленая іншая вялікая насьценная выява, якая была выкананая мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесеная на 23000 плітак з Майсанскага парцаляну паміж 1904 і 1907 гадамі.[3]
На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Майсану, які кіраваў у 12 стагодзьдзі, і скончваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагодзьдзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 году. Таксама на пано выяўленыя 59 навукоўцаў, майстроў, рамесьнікаў, дзяцей і фэрмэраў.[2]
Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджаньні падчас бамбаваньняў Дрэздэну 13 лютага 1945 году ў час Другой сусьветнай вайны.
35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі адлюстраваныя седзячы на конях, а жаўнеры і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад ягоным партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзеньне.
Даўжыня пано «Шэсьце князёў» складае 101,9 мэтраў, вышыня — 10,5 мэтраў.[3] Але з-за наяўнасьці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная парцалянавая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасьць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3]
Шэсьце князёў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў