Эва́нгельская царква́ чэ́скіх брато́ў (ЭЦЧБ, па-чэску: Českobratrská církev evangelická, ČCE) — кальвінісцка-лютэранская царква ў Чэхіі. Паводле зьвестак 2011 року налічвала 51 936 вернікаў, што робіць яе другой па велічыні пасьля рыма-каталіцкай царквы[1].
Адзінымі дазволенымі на чэскіх землях пратэстанцкімі цэрквамі, дазволенымі Талеранцыйным патэнтам 1781 року, былі эвангельскія цэрквы аўгсбурскага (лютэранскага) і гельвецкага (рэфармаванага) вызнаньняў. Па абвяшчэньні незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі ў 1918 року гэтыя плыні заключылі унію, што запачаткавала Эвангельскую царкву чэскіх братоў. Акрамя аўгсбурскай і гельвецкай традыцыяў, новы хаўрус выкарыстоўваў таксама традыцыі чэскай Рэфармацыі, гусіцкага руху, ультракўістаў і чэскіх братоў.
Царква мае сходы на трох узроўнях:
Царква падзеленая на 14 сэньяратаў: Праскі, Падэбрадзкі, Паўднёвачэскі, Заходнечэскі, Устэцкі, Лібэрэцкі, Кралёўградзкі, Хрудзімскі, Поліцкі, Горацкі, Брненскі, Выхадамараўскі, Мараўскасьлескі і Ахранаўскі.
Зьяўляецца чальцом Сусьветнай рады цэркваў, Канфэрэнцыі эўрапейскіх цэркваў, Сусьветнай лютэранскай фэдэрацыі, Сусьветнага альянсу рэфармаваных цэркваў і Супольнасьці эвангельскіх цэркваў Эўропы.
Эвангельская царква чэскіх братоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў