Эванджэлін Лілі | |
Nicole Evangeline Lilly | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 3 жніўня 1979 (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Форт-Саскачэван, Альбэрта, Канада |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, мадэлька |
Навуковая сфэра | кінаакторства[d][1] |
Гады дзейнасьці | 2002 — дасюль |
IMDb | ID nm1431940 |
Ніко́ль Эванджэлін Лілі (па-ангельску: Nicole Evangeline Lilly; нарадзілася 3 жніўня 1979 году, Форт-Саскачэван, Альбэрта, Канада) — канадзкая акторка, былая мадэлька.
У тэлевізыйным сэрыяле «Згубленыя» зьнялася ў адной з галоўных роляў зьбеглай зладзейкі Кейт Остын.
Нарадзілася ў сям’і веруючых хрысьціянаў. Усё дзяцінства правяла без тэлевізару. Яе бацька — выкладчык эканомікі, а маці — касмэтычны кансультант. Мае дзьве малодшыя сястры.
З 14 гадоў яна дабраахвотнік у арганізацыях, што дапамагаюць дзецям. У 18 гадоў накіравалася ў філіпінскія джунглі ў складзе місіянэрскай арганізацыі, жыла ў травяных хібарах, пабыла ў 14 краінах сьвету. Працавала сьцюардэсаю кампаніі «Air Canada», таму добра валодае францускаю моваю.
Як мадэльку яе знайшло мадэльнае агенцтва «Форд», мэнэджар якога ўбачыў Эванджэлін на вуліцы гораду Келоўна ў Брытанскай Калюмбіі. Яна падпісала кантракт з агенцтвам і паехала працаваць у Ванкувэр, дзе выступала на паказах моды і зарабляла тым на вучобу на факультэце міжнародных адносінаў Унівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі.
Заўзятарка катаньня на каньках, каноэ, сноўборду і скалалазаньня. Займаецца дабрачыннасьцю і частку сваіх ганарараў пераводзіць на рахункі дабрачынных фондаў.
Гэты разьдзел ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Эванджэлін Лілі была замужам за канадзкім хакеістам Марэем Гонам, але на здымачнай пляцоўцы закахалася ў актора Дамініка Монагана, які выконваў ролю Чарлі ў тэлевізыйным сэрыяле «Згубленыя». У 2004 годзе яна афіцыйна разьвялася і адсьвяткавала заручыны з Монаганам на высьпе, дзе здымалі сэрыял.
Эванджэлін Лілі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў