Эдмунд Гусэрль

Эдмунд Гусэрль
па-нямецку: Edmund Husserl
Эдмунд Гусэрль (1900)
Эдмунд Гусэрль (1900)
Імя пры нараджэньні па-нямецку: Edmund Gustav Albrecht Husserl[1]
Дата нараджэньня 8 красавіка 1859
Месца нараджэньня Просьніц, Аўстрыйская імпэрыя
Дата сьмерці 27 красавіка 1938
Месца сьмерці Фрайбург, Нямеччына
Школа/традыцыя фэнамэналёгія
Пэрыяд філязофія 20 стагодзьдзя
Кірунак заходняя філязофія[d]
Асноўныя зацікаўленасьці эпістэмалёгія, анталёгія, матэматыка
Значныя ідэі legitimacy[d] і Logical Investigations[d]
Аказалі ўплыў Бернард Бальцана[d], Carl Stumpf[d], Theodor Lipps[d][2], Franz Brentano[d], Готліб Фрэге[d] і Імануіл Кант
Вучні Карляс Астрада[d], Мартын Гайдэгер, San Edith Stein[d], Гюнтэр Андэрс[d] і Eugen Fink[d]

Эдмунд Гусэрль (па-нямецку: Edmund Husserl; 8 красавіка 1859, Просьніц (чэск. Prostějov [proscɛjof], раней ням. Proßnitz)), Аўстрыйская імпэрыя27 красавіка 1938, Фрайбург, Нямеччына) — нямецкі філёзаф. Прафэсар у Гале, Гётынгене, Фрайбургу.

Заснавальнік фэнамэналёгіі. Паводле Гусэрля, філязофія ня мае дачыненьня ні да навакольнага сьвету, ні да навук, што яе вывучаюць; ейны прадмет ёсьць толькі зьявы (фэномэны) сьвядомасьці, якія разглядаюцца як адзіныя й непасрэдна дадзеныя. Лічыў асабістыя перажываньні суб'екта, ягонае ўспрыманьне й інтуіцыю асноўным крытэрыем ісьціны. Вылучыў ідэю «жыцьцёвага сьвету» як першаснага сацыяльна-культурнага вопыту. Сьцьвярджаў, што з дапамогай рэканструкцыі «жыцьцёвага сьвету» мінулых культураў можна вытлумачыць зьмест і глыбінную сутнасьць пісьмовых помнікаў розных гістарычных эпох. Погляды Гусэрля паўплывалі на станаўленьне й разьвіцьцё філязофскай антрапалёгіі, экзыстэнцыялізму, іншых філязофскіх кірункаў.

Аўтар працаў «Лягічныя досьледы» (Т. 1-2; 1900—1901), «Філязофія як дакладная навука» (1911) ды іншых.

Памёр 27 красавіка 1938 году ў Фрайбургу[3].

Беларускі пераклад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Філязофія як дакладная навука». Пер. Л. Баршчэўскага. — Менск: Энцыкляпэдыкс, 2023.
  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118555006 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Precht R. D. Sei du selbst: Eine Geschichte der Philosophie III — 2019. — Т. 3.
  3. ^ Edmund Husserl (анг.) Stanford Encyclopedia of Philosophy
  • БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 543.
  • Великие мыслители Запада. — М., 1998. — С. 608.
  • Гусерль Эдмунд // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.