Эдэн Азар

Эдэн Азар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 студзеня 1991(1991-01-07)[1][2][3] (33 гады)
Рост 175 см[5]
Вага 79 кг[6]
Пазыцыя вінгер
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012
2012—2019
2019—2023
Ліль
Чэлсі
Рэал Мадрыд
147 (36)
245 (85)
54 (4)
Зборныя
2008—2022 Бэльгія 126 (33)

Эдэ́н Аза́р (па-француску: Eden Hazard; нарадзіўся 7 студзеня 1991 году, Ля-Лювіер, Бэльгія) — колішні бэльгійскі футбаліст, паўабаронца. Правёў больш за сто матчаў, абараняючы колеры нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Лілю», у сэзоне 2007—2008 гадоў згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сэзону замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў лепшым маладым гульцом чэмпіянату. У сэзоне 2009—2010 гадоў ізноў быў прызнаны лепшым маладым гульцом, а таксама ўвайшоў у сымбалічную зборную паводле вынікаў сэзону. У сэзоне 2010—2011 гадоў разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асыстэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны лепшым гульцом Францыі сэзону, зноўку апынуўшыся у сымбалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 году ім сталі цікавіцца вядучыя клюбы розных краінаў, у траўні ж чуткі аб ягоным пераходзе сталі ўсё часьцей зьяўляцца ў прэсе.

28 траўня 2012 году ў сваім «твітэры» абвесьціў аб пераходзе «да пераможцаў Лігі чэмпіёнаў». Як, меркавалася, гэта быў лёнданскі «Чэлсі»[7].

4 чэрвеня 2012 году 21-гадовы гулец зборнай Бэльгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Азар далучыўся да клюбу ў ліпені, калі ўсе гульцы вярнуліся да перадсэзонных трэніровак[8].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 лістапада 2008 году ва ўзросьце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксэмбургу. 7 кастрычніка 2011 году забіў свой ​​першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстану ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2012 году, куды зборная Бэльгіі ў выніку прабіцца ня здолела.

«Ліль»:

«Чэлсі»:

«Рэал»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]