Э́жва (комі: Эжва), або Вы́чагда (па-расейску: Вычегда) — рака ў Архангельскай вобласьці Расеі і Рэспубліцы Комі, правая і найбуйнейшая прытока Двіны.
Эжва лац. Ežva | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Ціманскі краж[d] |
Вусьце | Двіна |
Вобласьці | Архангельская вобласьць і Рэспубліка Комі |
Даўжыня |
|
Плошча басэйну | 121 000 км² |
Даўжыня — 1130 км, плошча вадазборнага басэйна — 121 тыс. км². Сярэдні расход вады 1160[1] м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым ускрайку Ціманскага кража. Упадае ў Двіну каля горада Котлас.
Рэльеф басэйна ракі склаўся ў выніку неаднаразовых абледзяненьняў і асабліва апошняй трансгрэсіі Паўночнага мора. Паверхня раўнінная з сярэдняй вышынёй 120—150 м. Рачныя даліны шырокія, алювіяльныя даліны вузкія, без тэрас. Жыўленьне сьнегавое (43—48 %), вялікая доля падземнага (да 35—40 %). У пойме ракі вялікая колькасьць праток і старыц. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца да лёду ў красавіку. Суднаходная на 935[2] км ад вусьця.
Асноўны прытокі: Вішара, Вым, Ярэнга, Нем, Паўночная Кельтма, Локчым, Сыктыў. Сярод прытокаў: Ікса, Старая Эжва, Вялікая Ватса, Віледзь, Чакула, Чулега, Вуктыль, Віль, Кензан, Пузла і інш.[2]
Каля ракі гарады Сыктыўкар, Сальвычагодзк, Котлас.